RU
Галоўная / Экскурсіі па Беларусі /
На Масленіцу ў Дукорскі маёнтак
На Масленіцу ў Дукорскі маёнтак
Марш­рут СБ-7.11.4: Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» (экскурсія-анімацыя з музыкай, блінамі і абедам)
Музейны ком­плекс "Дукорскі маён­так" запрашае на анімацыйную экскурсію "Вясёлая масленіца". Масленіца сімвалізуе ўрачыстыя праводзіны зімы, дзеля таго, каб хутчэй надыйшла вясна! Прапануем разам з беларускімі фальклорнымі героямі адчуць атмасферу свята і далучыцца да старадаўніх на­род­ных традыцый! На гэтай экскурсіі Вас чакаюць рэканструкцыя гістарычных падзей, узноўленыя прадметы побыту, касцюмы мінулых эпох, жывыя старажытныя рамёствы, жывая старадаўняя музыка і шмат іншага. І ўсё гэта зусім недалёка ад Мінску!


Кошт экскурсіі ўключае:
    • Праезд аўтобусам туркласа
    • Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
    • Уваходныя квіткі ў "Дукорскі маён­так"
    • Гульні, скокі і бадзёры настрой:)
    • Блінцы з гарбатай
    • Абед

ПРАГРАМА
У XVI стагоддзі Дукорская сядзіба ўваходзіла ў склад уладанняў князёў Са­пе­гаў, затым належала ро­ду Завішы, Агінскім. На кіраванне Францішка Ашторпа і яго сы­на Лео­на (1786-1851г.г.) прыйшоўся росквіт сядзібы, а потым — запусценне і заняпад. Сёння новыя ўладальнікі сядзібы ўдыхнулі ў сядзібу новае жыццё. Тут пабудаваны сучасны этнакультурны ком­плекс "ДУКОРСКІ МАЁНТАК", які прадстаўляе сабой шырокую тэрыторыю, дзе кожны знойдзе занятак па душы. Стваральнікі ком­плек­су кажуць, што галоўны прынцып усіх праграм — "ажывіць" сухія гістарычныя звесткі на вачах у гледача, прымусіць старыя касцюмы, тан­цы, шляхецкае ўзбраенне, і навыкі мінулых эпох паўстаць не словамі з вуснаў экскурсавода, а жывым дзеяннем у выкананні арт-групы і майстроў ком­плек­су.

На тэрыторыі паркавага ком­плек­су ёсць адзіны ў Беларусі ДОМ-ПЕРАВЕРТЫШ — дом, які стаіць на галаве. О, там варта пабываць і выпрабаваць на крэпасць свой вестыбюлярны апарат! Ёсць таксама вінакурня — дукорскі бровар з дэгустацыяй традыцыйнага алкаголю, шматлікія МАЙСТЭРНІ. А яшчэ тут ёсць МУЗЕЙ, які ўвабраў у сябе экспазіцыі, якія адсылаюць да старажытнай гісторыі мястэчка і ўладальнікаў сядзібы мінулых гадоў.

З 1 па 17 сакавіка музейны ком­плекс "Дукорскі маён­так" шчыра запрашае на АНІМАЦЫЙНУЮ ЭКСКУРСІЮ "Вясёлая масленіца". МАСЛЕНІЦА — свята, калі зіма адступае, а вясна павінна ўступіць ва ўладаранне. Дзеля надыходу вясны нашыя продкі рыхтавалі пудзіла, каталіся на са­нях, пяклі бліны, хадзілі адзін да аднога ў госці, пелі песні, танчылі, палілі пудзіла. Адчуць атмасферу свята і захаваць сапраўдныя традыцыі дапамогуць беларускія фальклорныя героі.

Вас чакае:
    • Сустрэча: бат­лей­ка з жывой музыкай і спевамі ад дукорскіх скамарохаў;
    • Падрыхтоўка да масленіцы з Хатнікам;
    • Майстар-клас па стварэнню лялькі Марэны;
    • Танцы, гульні, ў суправажэнні жывой музыкі;
    • Спальванне лялькі
    • Рухомыя за­ба­вы на свежым паветры;
    • Катанне ў са­нях (пры адсутнасці дастатковай колькасці снегу — на брычцы);
    • Наведванне рамесных майстэрняў — майстэрні саломапляцення, кузні, майстэрні васковых свечак, ганчарнай майстэрні;
    • Масленічны пачастунак (блінцы з гарбатай, дэгустацыя мясцовага напою).

Пасля асноўнай Масленічнай праграмы наведванне:
    • Перакулены дом;
    • Сярэднявечнае гарадзішча;
    • Брама і стайня;
    • Заасад і 400-гадовы дуб;
    • Выстава рэтра-аўтамабіляў.

Напрыканцы экскурсіі — СМАЧНЫ АБЕД.
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
 ДарослыДзіця
да 16 гадоў

Кошт экскурсіі для 1 чал.

119,00
109,00

Працягласць экскурсіі: 100 км, 6 гадз
Месца пачатку экскурсіі: 9.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Усадьба Дукорский маентак
Центральная аллея усадьбы
Знаменитый перевернутый дом